Actions

Work Header

Rating:
Archive Warning:
Category:
Fandom:
Relationship:
Characters:
Additional Tags:
Language:
беларуская
Stats:
Published:
2022-04-21
Words:
703
Chapters:
1/1
Kudos:
9
Bookmarks:
1
Hits:
84

Вінаградны марціні

Summary:

Гарэлка з віном не спалучаюцца, але пры змешванне ў патрэбных прапорцыях ўтвараюць цудоўны кактэйль.

Notes:

(See the end of the work for notes.)

Work Text:

Валькірыя Брунгільда выдатна разбіралася ў людзях, Сталкер-142 разбіраецца ў выпіўцы лепш за ўсіх. Але часам яны змешваюцца.

Гэты новенькі фаварыт грандмайстра вар'юе яе да глыбіні п'янай душы. Увесь дагледжаны, з усмешачкай на якую вядуцца ўсе без вынятку дамы Сакара. Ён нешта расказвае, смяецца, а яны зачаравана глядзяць на яго і не бачаць абсалютна нічога. А валькірыя ў самаабвешчанай адстаўцы бачыць.

Локі падобен на старое, вытрыманае, пеністае віно. Густ якога трэба смакаваць, цешыцца ім, убіраць як губка і з аднаго куфля дакладна не разбярэш усіх адценняў густу. Віно не доўжачы сталкер-142, яно занадта нясталае і падступнае, ніколі не ведаеш калі яно дасць табе ў галаву, з першага глытка, або і пасля дзвюх бутэлек не адчуваеш хмелю. А яшчэ віно занадта трагічны напой, занадта частага яго п'юць на памінках, занадта часта ім запіваюць боль і гора. Локі аддае перавагу віну і асгардзійка зусім не верыць у супадзенні.

Разглядаць яго з процілегла канца залы стала для Брунгільды звычкай. Яна ведае за які столік ён сядзе, што закажа, і яна зусім не ведае што ён зробіць у наступнае імгненне. І калі ён рэзка павярнуўшы галаву сустракае яе пагляд, валькірыя не адводзіць вочаў. А потым з'яўляецца грандмайстар перавабліваючы ўсю ўвагу на сябе, Брунгільда паспявае заўважыць толькі секундавую ўсмешку на вуснах Локі.

Брунгільда п'е ўвесь алкаголь што ёсць на планеце, імкнецца забыцца ў бездані бесперапыннага запою. Толькі ёсць адна праблема, калі ты п'еш не прасыхаючы мільёны гадоў, дзеянне хмелю ўжо не гэтак моцнае. Толькі чысты спірт і ратуе, але на Сакары яго не гэтак шмат, даводзіцца здавольвацца гарэлкай.

Калі паляўнічая за ваярамі на арэну заходзіць у бар, першым чынам яна скануе мясцовасць на наяўнасць аднаго занадта хлусня, які маніць усім сваім выглядам, занадта ідэальнага хлопца. Аж зубы зводзіць. І ён як і заўсёды сядзіць на сваім месцы, нічога не змяняецца. Валькірыя заказвае сабе бутэльку віна і п'е яго залпам, зніжаць градус зараз не надта добрая ідэя, але Брунгільда думаць пра гэта не хоча. А потым адчувае на сабе пагляд хітрых вачэй, Локі глядзіць неадрыўна, з усмешкай. А потым салютуе ёй сваім куфлем, у якім на здзіўленне не віно, сталкер-142 падымае сваю бутэльку ў зваротным жэсце. І толькі потым разумее што сябар грандмайстра п'е гарэлку.

Брунгільда падобна на простую гарэлку. Занадта шмат перажыла, занадта шмат пакутавала, зашмат смерцяў. Нездарма гарэлка напой салдатаў. І тых хто боль заглушыць спрабуе, патапіць яе на дне шклянкі. Бессэнсоўна, дарэчы. Моцны алкаголь, яго п'еш і адчуваеш гаркату. эфект ад яе заўсёды чаканы, забыцці ненадоўга і жудаснае пахмелле. Успамінаць гарэлкай загінулых таварышаў самае яно, і няважна што яны б не ўхвалілі алкагалізму сваёй правадыркі, але памерлыя пармерлі і застаюцца такімі назаўжды. У Брунгільды заўсёды з сабой пляшка з гарэлкай, ніколі не ведаеш калі пачне адпускаць.

Валькірыя злучае Локі, трэба ж, царэвіч Асгарда, цэпаміі і імкнецца не глядзець на яго. Нагледзелася, на ўсю жыцці і парачку наступных, абуджаныя ўспаміны давядзецца доўга хаваць на далёкі кут свядомасці і не факт што паспяхова. А потым яна чуе яго голас:
— Зараз зразумела чаму ты п'еш, валькірыя, такое забыць напэўна няпроста. — Локі смакуе кожны склад і ў яго голасе чуецца ўсмешка і зусім лёгкае шкадаванне.
— Затыкніся лакей, не твая гэта справа. — Брунгільда завязвае апошні вузел і скіроўваецца ў бок выйсця з пакоя.
Фраза царэвіча даганяе яе ў дзвярэй:
— Кажуць валькірыі выдатна разбіраліся ў людзях, наколькі я зразумеў ты ў нас знавец алкаголю. Можа скажаш які напой я?
Сталкер-142 замірае на імгненне і адказвае амаль сумленна:
— Віно. Ненавіджу віно.

І гучна пляскае дзверцамі, у якія тут жа б'ецца смех Локі. Валькірыя не доўга мяркуючы хапае і робіць глыток з першай бутэлькі якая трапляе пад руку, і тут жа яе разбівае.
Віно расцякаецца па падлозе невялікай лужынкай.

Віно з гарэлкай далёка не лепшае спалучэнне, але калі на караблі асгардцаў Локі знаходзіць яе ў бары і нічога не кажучы ўстае за стойку, Брунгільда маўчыць. Полуётун душыць сок вінаграду ім у куфлі, кідае туды кавалачкі лёду, налівае віно і гарэлку, а пасля змешвае. Локі падае ёй напой і валькірыі здаецца што будзь тут мидгардский мастак, змея спакусніка маляваў бы з яго, але такіх на караблі няма і Брунгільда прымае кактэйль. Яны павольна, сінхронна, не адводзячы паглядаў п'юць і варта заўважыць густ сапраўды неверагодны. І ці то таму, а можа па якой яшчэ прычыне валькірыя не адхіляецца калі бог падступства і хлусні дакранаецца яе вуснаў сваімі.

Notes:

Калі некаму цікавае
Вінаградны марціні
Цікавы кактэйль сярэдняй крэпасці. Нягледзячы на назву сярод інгрэдыентаў няма марціні (вермуту).
Склад:
ягады белага вінаграду – 10-15 штук;
гарэлка – 50 мл;
белае віно – 20 мл;
цукровы сіроп – 10 мал.
Гатаванне: раздушыць вінаград у шэйкеры, атрыманы сок пераліць у куфаль, напоўнены лёдам. Дадаць віно, гарэлку і цукровы сіроп, добра перамяшаць.